Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь logo_sm Республиканское унитарное предприятие «Информационно-издательский центр по налогам и сборам»
01 11 2017

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2017 г. № 805 «Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

5/44353 (01.11.2017)

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2017 г. № 805 «Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Згодна з пастановай з 11 снежня 2017 г. па 10 студзеня 2018 г. неабходна правесці навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў даручана асабіста прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам існуючых праблем.

Таксама рэкамендавана грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям далучыцца да названай акцыі.