Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь logo_sm Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»

Аб прадпрыемстве

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей - Прадпрыемства) створана ў сакавіку 2007 года і ажыццяўляе выданне афіцыйных часопісаў органа дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь - Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Унітарнае прадпрыемства ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам і мае статус юрыдычнай асобы.

Мэтамі дзейнасці Прадпрыемства з’яўляюцца:

  • задавальненне грамадскіх патрэб у атрыманні інфармацыі аб падатковым заканадаўстве, заканадаўстве аб прадпрымальніцтве;

  • забеспячэнне комплекснай аўтаматызацыі падатковых органаў для вырашэння асноўных задач, ускладзеных на іх, на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій;
  • павышэнне эфектыўнасці працы падатковых органаў шляхам стварэння і ўдасканалення іх інфраструктуры і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Прадметам дзейнасці Прадпрыемства з’яўляецца выкананне работ і аказанне паслуг Міністэрству па падатках і зборах, падатковым органам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь.


Мэтамі і задачамі Прадпрыемства ў якасці рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі - часопісаў «Налоги Беларуси», «Консультант предпринимателя» з’яўляюцца:

  • вытворчасць і выпуск сродкаў масавай інфармацыі для інфармавання юрыдычных і фізічных асоб аб падатковым заканадаўстве і яго зменах;
  • растлумачэнне пытанняў правільнасці вылічэння і выплаты падаткаў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;
  • павышэнне прававой, падатковай культуры і фінансавай дысцыпліны;
  • папярэджанне падатковых правапарушэнняў.

Часопіс «Налоги Беларуси» выдаецца ў рэдакцыі з 1-га студзеня 2008 года.

Часопіс «Консультант предпринимателя» выдаецца ў рэдакцыі з 1-га студзеня 2009 года.