Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь logo_sm Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»

«Консультант предпринимателя»

«Консультант предпринимателя»

Максімальны перыяд падпіскі - 1 год

Мінімальны перыяд падпіскі- 1 месяц

Графік выхаду
«Консультант предпринимателя»

Апісанне часопіса

 

Часопіс «Консультант предпринимателя» – афіцыйнае выданне Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з’яўляецца забеспячэнне індывідуальных прадпрымальнікаў, бухгалтараў індывідуальных прадпрымальнікаў неабходнай інфармацыяй аб асноўных прынцыпах падаткаабкладання ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальніцтва. Выданне змяшчае афіцыйныя тлумачэнні палажэнняў актаў падатковага заканадаўства, тлумачэнні службовых асоб дзяржаўных органаў па пытаннях выплаты асобных падаткаў, збораў, а таксама патрабаванні да афармлення фінансава-гаспадарчых аперацый, вядзення бухгалтарскага ўліку, прыёме наяўных грашовых сродкаў, ліцэнзаванню асобных відаў дзейнасці.

Сярод пастаянных рубрык часопіса – «У дапамогу прадпрымальніку», «Растлумачэнні», «Рэвізія і кантроль», «Навіны. Падзеі. Факты», «Афіцыйная кансультацыя» і інш. – годнае месца зоймуць рубрыкі, якія змяшчаюць актуальную і неабходную інфармацыю і акажуць неацэнную дапамогу ў прафесійнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

На старонках часопіса мы будзем інфармаваць Вас, паважаныя чытачы, пра дадатковыя паслугі, акцыі, спецыялізаваныя семінары, падрыхтаваныя РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».

Часопіс «Консультант предпринимателя» выдаецца са студзеня 2009 года.
Перыядычнасць выхаду - 1 раз у месяц.

Аб’ём – 88 старонак.

Тыраж – больш за 13 000 экзэмпляраў.

Выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэг. № 782 ад 07.07. 2017.

Крыніца атрыманай прававой інфармацыі – Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Падпіску можна аформіць:

Падпіску можна аформіць:

У АДДЗЯЛЕННЯХ РУП «БЕЛПОШТА»,

У ГАНДЛЁВАЙ СЕТЦЫ РУП «БЕЛСАЮЗДРУК»

(падпісныя індэксы: 011542 (вед.), 01154 (інд.)

І Ў РЭДАКЦЫІ ПА АДРАСЕ:

220005, г. Мінск, пр. Машэрава, 7-123.

Аддзел падпіскі: тэл .: (017) 269-19-49, 269-19-85, 269-18-80, факс: (017) 269-19-75;

e-mail: pr-nalogbel@mail.ru, info-center@tut.by.