Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь logo_sm Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»

«Налоги Беларуси»

«Налоги Беларуси»

Максімальны перыяд падпіскі - 1 год

Мінімальны перыяд падпіскі- 1 месяц

Графік выхаду
«Налоги Беларуси»

Апісанне часопіса

Часопіс «Налоги Беларуси» выдаецца са студзеня 2008 года.

Перыядычнасць выхаду - 4 разы ў месяц.

Аб’ём - 96 старонак.

Тыраж - больш за 18 000 экзэмпляраў.
Выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэг. № 781 ад.07.07. 2017.

Крыніца атрыманай прававой інфармацыі - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Чытачы часопіса - працаўнікі бухгалтарскіх, фінансавых службаў, кіраўнікі арганізацый дзяржаўных і недзяржаўных сектараў рэспублікі.

За час свайго існавання часопіс «Налоги Беларуси» аператыўна інфармаваў сваіх чытачоў аб усіх зменах падатковага заканадаўства. Чытачы заўсёды могуць атрымаць своечасовую вычарпальную інфармацыю, неабходную ў практычнай працы, прадстаўленую шляхам усебаковага разгляду праблем падаткаабкладання і бухгалтарскага ўліку.

Асноўныя мэты і задачы часопіса «Налоги Беларуси» як сродку масавай інфармацыі:

  • распаўсюджванне прававой інфармацыі;
  • інфармаванне юрыдычных і фізічных асоб аб падатковым заканадаўстве, заканадаўстве аб прадпрымальніцтве, заканадаўстве аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў, зменах заканадаўства;
  • растлумачэнне пытанняў правільнасці вылічэння і выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;
  • павышэнне падатковай культуры і фінансавай дысцыпліны;
  • папярэджанне падатковых правапарушэнняў;
  • выхаванне юрыдычных і фізічных асоб у духу пазітыўнага стаўлення да выканання сваіх абавязкаў па выкананні падатковага заканадаўства, заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • інфармаванне юрыдычных і фізічных асоб аб нарматворчай дзейнасці Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, іншых нарматворчых органаў.

Рубрыкі часопіса «Налоги Беларуси»:

  • Навіны. Падзеі. Факты.
  • Нарматыўна-прававыя акты і каментарыі.
  • Практыка падаткаабкладання.
  • Бухгалтару на заметку.
  • Рэвізія і кантроль.
  • Мытнае рэгуляванне.
  • Афіцыйная кансультацыя.
  • Юрыдычнае бюро.
  • Даведачная інфармацыя.

Перавагі для падпісчыкаў часопіса «Налоги Беларуси»:

  • Рэдакцыя часопіса праводзіць для падпісчыкаў часопіса прамыя (гарачыя) лініі. Аб’явы пра дату і час іх правядзення, кантактныя сродкі сувязі прыводзяцца загадзя ў самім часопісе, а таксама на сайце рэдакцыі часопіса.
  • Адказы на "актуальныя" пытанні падпісчыкаў прыводзяцца ў самім часопісе «Налоги Беларуси».

У АДДЗЯЛЕННЯХ РУП «БЕЛПОШТА»,

У ГАНДЛЁВАЙ СЕТЦЫ РУП «БЕЛСАЮЗДРУК»

(падпісныя індэксы: 005832 (вед.), 00583 (інд.)

І Ў РЭДАКЦЫІ ПА АДРАСЕ:

220005, г. Мінск, пр. Машэрава, 7-123.

Аддзел падпіскі: тэл .: (017) 269-19-10, 269-19-12, факс: (017) 269-19-71;

e-mail: pr-nalogbel@mail.ru, info-center@tut.by.