Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь logo_sm Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»

Навучальныя курсы для ІП

Увазе індывідуальных прадпрымальнікаў!


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» абвяшчае набор на навучальныя курсы «Асновы падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў».

Агульная інфармацыя

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» праводзіць на пастаяннай аснове навучальныя курсы для пачынаюшчых індывідуальных прадпрымальнікаў «Асновы падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў».

Запрашаем запісацца на нашы курсы.

Курсы праводзяцца у адпаведнасци з Вучэбнай праграмай

Курсы маюць практычную накіраванасць. Удзельнікі курсаў змогуць асвоіць асновы падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў, вызначыцца з рэжымам падаткаабкладання ў залежнасці ад ажыццяўляемага віду дзейнасці, навучыцца запаўняць падатковыя дэкларацыі, справаздачы, устаноўленыя заканадаўствам аб маркіроўцы тавараў, справаздачы ў ФСАН і Белдзяржстрах, кнігу касіра, кнігі ўліку, а таксама дакументы, якія абавязаны складаць індывідуальныя прадпрымальнікі, што прыцягваюць да дзейнасці наёмных асоб.

Са свайго боку абяцаем утульную аўдыторыю, выдатных лектараў, карысны матэрыял, кава-паўзу ў сяброўскай абстаноўцы.

Працягласць курсаў: 3 дні.

Колькасць гадзін: 12 акадэмічных гадзін (акадэмічная гадзіна - 45 мінут).

Час правядзення: аўторак, серада, чацвер з 9 гадзін 30 мін. да 13 гадзін 00 мін. з перапынкам на каву-паўзу з 11 гадзін 00 мін. да 11 гадзін 30 мін.

Кошт курсаў: 75 рублёў 00 кап. за аднаго ўдзельніка.

Месца правядзення: г. Мінск, пр. Машэрава, 7, каб. 416 (навучальны клас).

Раздатачны матэрыял: ручка, нататнік, формы падатковых дэкларацый і кніг уліку + бясплатнае кансультаванне па вынiках практыкi.

Пасля заканчэння курсаў выдаецца: даведка аб навучанні (тыпавая форма, зацверджаная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь).

Заняткі праводзяцца па меры камплектавання групы (1 група ў месяц).

Запіс на курсы па тэл.: 8017-269-18-64.

Зараз ажыццяўляецца запіс на снежань.

Для ўдзелу варта папярэдне запісацца па ўказаным тэлефоне і аплаціць кошт згодна з рахункам-фактурай.

У першы дзень заняткаў пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае аплату, і дакумен, які сведчыць асобу (пашпарт).