Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь logo_sm Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах»

Парадак набыцця БСС і кніг уліку праверак

БСС:

1. Бланкі рэалізуюцца арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам за безнаяўны разлік.

2. Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі для набыцця бланкаў падаюць заяўку ў вусным або пісьмовым выглядзе на тэл. / факс або ў электронным выглядзе праз запаўненне формы заяўкі на набыццё БСС і іншай бланачнай прадукцыі на нашым сайце.

3. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» паводле атрыманых заявак афармляе рахунак-фактуру для аплаты бланкаў.

4. Рэалізацыя бланкаў арганізацыі або індывідуальнаму прадпрымальніку ажыццяўляецца пры наяўнасці звестак аб арганізацыі ці індывідуальным прадпрымальніку ў Дзяржаўным рэестры плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб) і пры прад’яўленні наступных дакументаў:

- арыгінала і копіі плацёжнага дакумента, які пацвярджае аплату кошту бланкаў на падставе рахунка-фактуры;

- арыгінала і копіі дакумента, якi сведчыць службовае становішча кіраўніка (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення ці іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор, або пасведчанне кіраўніка некамерцыйнай арганізацыі), а таксама арыгінала дакумента, які сведчыць яго асобу, - пры атрыманні бланкаў кiраўнiком арганiзацыi;

- даверанасці на атрыманне бланкаў і арыгінала дакумента, які сведчыць асобу, - пры атрыманні бланкаў іншым прадстаўніком арганізацыі, акрамя кіраўніка;

- арыгінала і копіі дакумента, які сведчыць асобу, - пры атрыманні бланкаў індывідуальным прадпрымальнікам;

- натарыяльна засведчанай даверанасці на атрыманне бланкаў і арыгінала дакумента, які сведчыць асобу, - пры атрыманні бланкаў прадстаўніком індывідуальнага прадпрымальніка.

Арыгіналы прадстаўленых дакументаў, за выключэннем даверанасці на атрыманне бланкаў, пасля зверкі з копіямі падлягаюць вяртанню.


                         Кніга ўліку праверак:


1. Рэалізацыя кнігі ўліку праверак правяраемым суб’ектам ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах".

2. Набыццё кнігі ўліку праверак правяраемымі суб’ектамі ажыццяўляецца пры прад’яўленні наступных дакументаў:

- дакумента, які сведчыць службовае становішча кіраўніка (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення ці іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор, або пасведчанне кіраўніка некамерцыйнай арганізацыі), а таксама арыгінала дакумента, які сведчыць яго асобу, - пры атрыманні кнігі ўліку праверак кiраўнiком арганiзацыi;

- дакумента, які сведчыць асобу, - пры атрыманні кнігі ўліку праверак індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, асобай, якая ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, часовым (антыкрызiсным) кiраўнiком, якi не з’яўляецца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам;

- дакумента, які сведчыць асобу, а таксама даверанасці на атрыманне кнігі ўліку праверак - пры атрыманні кнігі ўліку праверак прадстаўніком правяраемага суб’екта (акрамя кіраўніка арганізацыі).

Аплата кошту кнігі ўліку праверак праводзіцца арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, асобамі, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна, рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, часовым (антыкрызiсным) кiраўнiком, якiя не з’яўляюцца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам у безнаяўным парадку з разліковага (бягучага) рахунка або шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка для наступнага іх залічэння на рахунак арганізацыі, якая рэалізуе кнігі ўліку.