Рэдакцыя
Інфармаванне юрыдычных і фізічных асоб аб падатковым заканадаўстве, заканадаўстве аб прадпрымальніцтве і інш.

Актуальная і неабходная інфармацыя, якая акажа неацэнную дапамогу ў прафесійнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Вы можаце замовіць сабе падатковы каляндар.
Многія з Вас ужо з'яўляюцца пастаяннымі чытачамі часопіса «Налоги Беларуси» , а некаторыя далучыліся да нас зусім нядаўна. За час існавання, са студзеня 2008 года, часопіс набыў аўтарытэт і вядомасць сярод падпісчыкаў. І мы рады, што ён Вам падабаецца! Але жыццё не стаіць на месцы, мы стараемся ісці ў нагу з часам, пастаянна ўдасканальваючы сваю працу.
Сёння мы прапануем Вашай увазе новую канцэпцыю часопіса «Налоги Беларуси», распрацаваную з улікам Вашых водгукаў і назапашанага намі вопыту.
Зараз «Налоги Беларуси» – гэта афіцыйны прафесійны часопіс, мэтай якога з’яўляецца забеспячэнне кіраўнікоў арганізацый, бухгалтараў, юрыстаў, прадпрымальнікаў самай актуальнай і максімальна поўнай інфармацыяй аб стане спраў у сферы падатковага заканадаўства, бухуліку, працоўных адносін, юрыспрудэнцыі, судова-арбітражнай практыкі. Адметнай асаблівасцю часопіса з’яўляецца наяўнасць эксклюзіўных матэрыялаў прыкладнога значэння вядучых спецыялістаў Міністэрства па падатках і зборах і экспертаў-практыкаў у галіне заканадаўства і права.
У абноўленым часопісе побач з пастаяннымі рубрыкамі, якія змяшчаюць навіны і каментарыі заканадаўства, фінансавыя кансультацыі, бухгалтарскія праводкі, з’явяцца новыя: з абагульненнем судовай практыкі і каментарыямі юрыстаў, з вычарпальнай інфармацыяй аб прымяненні працоўнага заканадаўства, з простымі і зручнымі схемамі па розных тэматыках заканадаўства, якія Вы зможаце выкарыстоўваць у сваёй працы.
Акрамя гэтага, павялічыцца аб'ём і колькасць аўтарскіх артыкулаў. Таксама мы будзем працягваць інфармаваць Вас, паважаныя чытачы, аб дадатковых паслугах, акцыях, аб спецыялізаваных семінарах, падрыхтаваных РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».
Спадзяёмся, што часопіс «Налоги Беларуси» стане Вашым сталым і надзейным памочнікам, дзякуючы якому ў Вашым распараджэнні заўсёды будзе карысная і своечасовая інфармацыя.
Намеснік галоўнага рэдактара І. Ю. Іванова













РБ, 220005, Мінск, пр-т Машэрава, 7-123,
тэл. (017) 269–19–03
тэл. / факс (017) 269–19–04,
email: info–center@tut.by
Прыём рэкламы: (017) 269–19–08
Аддзел падпіскі: (017) 269–19–10,
269–19–12